Жыхарка Вілейкі папрасіла міліцыю забраць яе мужа ў каханкі

Міліцыя не рэгістравала афіцыйна гэты выпадак, зрабілі толькі запіс у працоўны журнал. На дапамогу жанчыне, якая прасіла "зрабіць так, каб муж пайшоў з імі дамоў", паслалі аднаго міліцыянта. Аднак праваахоўніку вярнуць мужчыну дахаты не ўдалося.  



"Цешыць, што людзі песцяць надзею, быццам органы ўнутраных спраў могуць усё: дзе трэба і дзе не трэба, — цытуе словы намесніка начальніка Вілейскага РАУС Андрэя Дударчык "Рэгіянальная газета". — Аднак, людзі, майце сумленне, дайце магчымасць дапамагчы тым, каму гэта сапраўды трэба".



Фота — maxpark.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі