Жыхару Мінскай вобласці даслалі з Германіі два жалезныя крыжы (фота)

Жыхару Мінскай вобласці даслалі з Германіі два жалезныя крыжы (фота)

Мытня "Мінск-2" інфармуе пра пяць спробаў незаконнай перасылкі ў пасылках культурных каштоўнасцяў, зафіксаваных у студзені 2017 года. Жыхару Гродна з Нідэрландаў дасылалі 5 унікальных манет: 1 цэнт 1886 года Паўночнага Барнэа, 10 цэнтаў 1866-га Італіі, 5 цэнтаў 1897-га Францыі, 5 цэнтаў 1793-га Аўстрыйскай Галандыі, 1 цэнт 1887 года ЗША.

Жыхару Мінскай вобласці з Германіі дасылалі два жалезныя крыжы 2-га класа з ініцыяламі караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III. Яшчэ аднаму жыхару Гродна з Французскай Палінэзіі перасылалі 8 мексіканскіх рэалаў 1983-га, іншаму жыхару гэтага абласнога цэнтра з Нідэрландаў — 10 цэнтаў Вялікабрытаніі 1900 года і 2 капейкі Расійскай імперыі 1898 года. З Германіі беларусу спрабавалі даслаць у пасылцы знак адрознення Ландвер II ступені, які адносіцца да ўзнагародаў Каралеўства Саксоніі.

Экспертыза засведчыла, што ўсе згаданыя прадметы адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў. Іх лёс вырашыць суд, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі