Жыхары Краснага з Маладзечаншчыны не знайшлі сваю вёску на сайце перапісу
Сайт перапісу працягвае прыносіць сюрпрызы.
Як распавядала Еўрарадыё, зранку 4 кастрычніка сервер не вытрымаў наплыву ахвочых прайсці перапіс праз інтэрнэт: сайт нейкі час не працаваў.
З іншай праблемай сутыкнуліся жыхары вёскі Краснае Маладзечанскага раёна, піша "Рэгіянальная газета". Пры запаўненні аднаго з палёў трэба пазначыць месца жыхарства. Жыхары вёскі Краснае, якія запаўняюць перапісную анкету па-беларуску, пабачылі, што іх населенага пункта ў базе Белстата няма. Затое ёсць вёска Чырвонае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.