Жыхар Гродна забіў жонку, а потым сябе — СК
Нож, які знайшлі на месцы злачынства
Следчыя ў Гродне высвятляюць абставіны смерці сямейнай пары. Целы мужа і жонкі знайшлі сваякі і выклікалі міліцыю.
На твары і шыі загінулай жанчыны былі шматлікія ранкі і гематомы. Следчыя разглядаюць некалькі версій. Паводле адной з іх, муж збіў і задушыў жонку. Праўда, потым чамусьці паспрабаваў замесці сляды. На карысць гэтага кажуць "выяўленыя ў ванным пакоі, у тым ліку і ў пральнай машыне, скрываўленыя рэчы, а таксама замытыя сляды крыві на дыване ў пакоі". Пасля гэтага мужчына забіў сябе. Жонцы і мужу быў 44 і 51 год адпаведна.
Следчыя высветлілі, што незадоўга да трагедыі паміж мужам і жонкай адбыўся канфлікт, але потым яны памірыліся. У мужчыны раней сур'ёзных праблем з законам не было. Да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся, былі толькі пратаколы за парушэнне ПДР. Следчыя завялі справу па артыкуле "Забойства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.