Жыхар Маладзечанскага раёна забіў жанчыну і некалькі дзён жыў з яе целам
Трагедыя ў вёсцы Малашкі
Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу аб забойстве.
У міліцыю паступіла скарга ад жыхароў вёскі Малашкі, што адна з іх суседак некалькі дзён не выходзіць на двор. На месца прыбыў нарад міліцыі, як знайшоў у хаце цела 54-гадовай жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі.
Вяскоўцы расказалі, што напярэдадні трагедыі чулі, як загінулая гучна сварылася з 60-гадовым сужыцелем. Міліцыянты затрымалі яго. Мужчына распавёў, што ў ноч з 18 на 19 сакавіка палаяўся з сужыцелькай. Падчас сваркі ў яго руках апынуўся нож, якім вясковец нанёс жанчыне шэсць удараў. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.
Пасля гэтага зламыснік некалькі дзён працягваў жыць у хаце, ужываючы алкаголь і не звяртаючы ўвагі на цела загінулай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.