Жыхара Латвіі будуць судзіць за палітыку — яму пагражае да 10 гадоў калоніі
Жыхара Латвіі будуць судзіць у Беларусі
Юрыйса Ганіньша пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 12 лістапада, піша "Наша Ніва".
Яго вінавацяць у трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — "дыскрэдытацыя Беларусі" (арт. 369-1 КК), "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК) і "заклікі да санкцый" (ч. 2 арт. 361 КК). Юрыйсу пагражае да дзесяці гадоў калоніі.
Што менавіта зрабіў Юрыйс, невядома
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.