Жыхара Мастоўскага раёна затрымалі, бо хацеў уступіць у полк Каліноўскага
Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 28-гадовага жыхара Мастоўскага раёна, які хацеў уступіць у полк Каліноўскага, паведамляе прэс-служба МУС.
У студзені ён напісаў у чат-бот фармавання, што хоча прыняць удзел у баях. "У адказ ён атрымаў дакладныя інструкцыі, аднак давесці злачынны намер да канца не змог, бо быў затрыманы", — заяўляюць у МУС.
На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання — менавіта такім фармаваннем прызнаны ў Беларусі полк Каліноўскага. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Полк Каліноўскага — фармаванне з беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе Узброеных сіл Украіны.
Беларускія сілавікі ствараюць фальшывыя чат-боты беларускіх ініцыятываў, каб схапіць тых, хто хоча далучыцца, напрыклад, да палка Каліноўскага ці плана "Перамога".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.