Жыхара Віцебска затрымалі за дзень да вяселля
Урачыстую імпрэзу давялося адмяніць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Жыхара Віцебска затрымалі за дзень да вяселля. Маладога чалавека асудзілі за фота з бел-чырвона-белым сцягам ад 2020 года ў тэлефоне і адправілі на 10 сутак за краты ў ізалятар часовага ўтрымання. Урычыстую імпрэзу давялося скасаваць, піша "Наша ніва".
Чаму да хлопца прыйшлі, дакладна невядома. Падчас пратэстаў 2020-га яго не затрымлівалі, палітыкай ён цікавіцца мала, сярод інтарэсаў пераважаюць спорт і здаровы лад жыцця. Нядаўна ён вярнуўся з-за мяжы (ездзіў у Польшчу), адзначае выданне.
Затрыманы прасіў адтэрмінаваць выкананне судовага рашэння: на наступны дзень у яго была прызначана вяселле — урачыстая рэгістрацыя і замоўлена кавярня на немалую колькасць гасцей. І хаця па заканадаўстве асуджаны мае 10 дзён на абскарджанне судовай пастановы, хлопцу ў адтэрміноўцы адмовілі. Суд адмовіў і ў выдачы даведкі для ЗАГС, каб там перанеслі роспіс. Пасля выхаду хлопца на волю давядзецца зноў падаваць заяву на рэгістрацыю шлюбу і чакаць некалькі месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.