Жыхарка гомельскай вёскі прыгразіла аблвыканкаму пікетам

Любоў Ермалаева

Любоў Ермалаева / кадр з TikTok Любові Ермалаевай

Жыхарка вёскі Іванькаў на Гомельшчыне, ветэран працы Любоў Ермалаева ў TikTok прыгразіла аблвыканкаму пікетам. Усё праз смярдзючую ваду — у ёй павышаны ўзровень нітратаў, піша "Флагшток".

Жанчына звярталася ў аблвыканкам, да памочніка Лукашэнкі і да Наталлі Качанавай, але гэтыя звароты ніякага выніку не далі. На адзін з іх прыйшоў даволі здзеклівы адказ ад чыноўнікаў.

"Гомельскі аблвыканкам, разгледзеўшы ваш зварот, інфармуе, што ў аўтакраме да рэалізацыі прапануецца бутыляваная вада", — цытуе ліст пенсіянерка.

Жанчына заяўляе, што ў 2020 годзе галасавала за Лукашэнку. Яна звяртаецца да яго са словамі, што мясцовыя ўлады "перайшлі чырвоную лінію".

Напярэдадні "выбараў" звароты да ўладаў — адзін з дзейсных спосабаў вырашыць застарэлую праблему. Гэтым скарысталіся, напрыклад, работнікі мінскага рыбакансервавага камбіната "Сталічны", якім некалькі месяцаў затрымліваюць заробкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі