Жыхарку Наваполацка аштрафавалі за фота белага сабакі ў чырвоным камбінезоне

Аляксандр і Ала Грудніцкія / viciebskspring.org

Аляксандр і Ала Грудніцкія / viciebskspring.org

Жыхарку Наваполацка Алу Грудніцкую аштрафавалі за змешчанае ў "Аднакласніках" фота белага сабакі ў чырвоным камбінезоне. Пад ім быў подпіс "Жыве Беларусь!!!!! Насілію нет!!!". Жанчыну прызналі вінаватай у "несанкцыянаваным пікетаванні".

Еўрарадыё ўжо распавядала пра пераслед сям'і Грудніцкіх. Яны вярнуліся з замежнага падарожжа, а на наступны дзень адбыліся суды (пратаколы сведчаць, што пад увагу міліцыі трапілі яшчэ падчас знаходжання за мяжой — праводзіўся "маніторынг"). Лекара-стаматолага Аляксандра Грудніцкага прызналі вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў" і арыштавалі на 15 сутак. А пасля яшчэ на 14 сутак "за распаўсюд экстрэмізму".

Алу Грудніцкую аштрафавалі на суму 1110 рублёў за "распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі" (ў яе Instagram міліцыянеры знайшлі падпіску на старонку замежнага СМІ, прызнанага ў РБ "экстрэмісцкім"). Наступны штраф склаў 3700 рублёў. Рашэнні прымала суддзя Зінаіда Балаболава.

Сваей віны жанчына не прызнала ні на адным, ні на другім судовым працэсе. У яе забралі два тэлефоны — у заклад, каб змусіць сплаціць абодва штрафы, піша viciebskspring.org.

Жыхарку Наваполацка аштрафавалі за фота белага сабакі ў чырвоным камбінезоне
Суддзя Зінаіда Балаболава / Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі