Жыве і жыць будзе: як беларусам захаваць сябе за мяжой — эфір
Паліна Прысмакова
Хаця рэжым спрабуе давесці беларусам, што яны нікому за мяжой не патрэбныя і не цікавыя, што вымушаных эмігрантаў, якія выехалі з краіны пад пагрозай пераследу, у эміграцыі чакаюць толькі здзекі і пакуты, беларусы не толькі ўладкоўваюцца на новым месцы, але і паспяхова развіваюць сваю культуру і сваю прысутнасць за мяжой. Так, толькі за апошнія некалькі тыдняў у Польшчы прайшоў чарговы фэст “Бардаўская восень”, а ў Літве — фестываль “Беларусь Старажытная”. І гэта мы не кажам пра шматлікія рок-канцэрты нашых рок-зорак ва ўсім свеце, выданне кніг беларускіх аўтараў, выставы нашых мастакоў і кінафэсты…
Што адбываецца з беларускай культурай за мяжой і ці сапраўды яна тут нікому “не цікавая”? Чым жыве Рада БНР і як яна ўплывае на палітычна жыццё беларускай дыяспары? Якія на сёння патрэбы ў беларускамоўнай адукацыі за мяжой і ці існуе яна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.