"Жывы эфір" двух расійскіх каналаў адначасова паказаў адных і тых жа экспертаў

"Жывы эфір" двух расійскіх каналаў адначасова паказаў адных і тых жа экспертаў

У Расіі Першы канал і НТВ паралельна паказалі ў жывым эфіры свае ток-шоу з аднолькавым складам экспертаў. Нават вопратка гасцей на двух каналах супадала да дробязяў, паведамляе lenta.ru.

Здарэнне адбылося 29 лютага. Перадача "Час пакажа" на Першым канале і "Месца сустрэчы" на НТВ ішлі з пазнакай "жывы эфір" адначасова. Праграма на Першым канале пачалася ў 13.55 і скончылася а 15-й, на НТВ — пачалася на пяць хвілінаў раней і таксама ішла на працягу гадзіны. На Першым канале асуджалі паводзіны акцёра Валерыя Нікалаева, які зладзіў ДТЗ, а на НТВ казалі пра перамір'е ў Сірыі.

Мяркуючы па ўсім, праграма на Першым канале напраўду ішла ўжывую. Вядоўца Пётр Талстой нават патроліў дэпутата Дзярждумы Міхаіла Старшынава паведамленнем, што яго паралельна паказваюць у "жывым эфіры" іншага тэлеканала. Прычым у абедзвюх праграмах парламентарый быў апрануты ў адзін і той жа касцюм і гальштук.

Акрамя Старшынава ў абедзвюх перадачах удзельнічалі прэзідэнт Інстытута рэгіянальных праектаў і заканадаўства Барыс Надзеждзін, навуковы супрацоўнік Інстытута ЗША і Канады РАН Геворг Мірзаян, а таксама амерыканскі журналіст Майкл Бом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі