Зіма блізка: з наступнага тыдня ў Беларусі пахаладае
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У пачатку наступнага тыдня на змену атлантычнаму цяплу прыйдзе арктычнае ўварванне: у Беларусі пачнуцца дажджы з мокрым снегам, туманы і галалёдзіца. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
У панядзелак, 14 лістапада, месцамі па рэспубліцы чакаецца туман. Уначы тэмпература складзе ад 0 да +6. Максімальная тэмпература днём — плюс 3-9 градусаў.
З серады ўжо пачнуцца маразы: ноччу чакаецца -2...+3 градусы, днём — ад +2 да +9.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.