Злачынства стагоддзя: скрасці фургон з пончыкамі і нічога не з'есці — #ІхНоравы

Пончыкі

Пончыкі / pixabay

Сачыць за тым, што адбываецца ў свеце, трэба не толькі, калі Святлана Ціханоўская выязджае на сустрэчу з амерыканскімі кангрэсменамі. Але мы ведаем, што вы занадта занятыя паглынаннем беларускіх навін, таму кожны дзень маніторым сусветныя медыя замест вас.

Преступление века: угнать фургон с пончиками и ничего не съесть — #ИхНравы
Святлана Ціханоўская размаўляе з кангрэсменамі / тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

І вельмі коратка расказваем пра самыя галоўныя (а часам і пра самыя смешныя) падзеі ў свеце.

 

“Здаровы сэнс Еўропы”

Ледзь толькі еўрапейскія лідары пачалі перамовы аб членстве Украіны і Малдовы ў ЕС, як прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што ён блакуе 50 мільярдаў еўра еўрапейскай дапамогі для Кіева.

Орбан мог і самі перамовы заблакаваць, але не зрабіў гэтага. Хоць потым доўга тлумачыў венгерскаму радыё, маўляў, 8 гадзін змагаўся з партнёрамі па ЕС, але так і не змог пераканаць іх, што Украіна не павінна быць сябрам аб'яднання.

Украіна і суседняя Малдова падалі заяўку на ўступленне ў ЕС пасля таго, як Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 года. Ім абодвум нададалі статус кандыдата ў чэрвені мінулага года.

Орбан рашуча супрацьстаіць ідэі аб уступленні Украіны ў ЕС. Паводле яго слоў, вайна, карупцыя і жорсткае абыходжанне з венгерскай меншасцю пазбаўляюць Кіеў права стаць сябрам аб'яднання ў бліжэйшы час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі