Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў сінгл “Шо Шо” он-лайн (слухаць)

Месяц таму Еўрарадыё стала вядома, што Зміцер Вайцюшкевіч скончыў працу над пласцінкай лірычна-турэмных песень “Шо Шо”. Аднак, па словах Зміцера, найбольш верагодна, што выконвае яго песні артыст Хведар Шчавель, але сцвярджаць не стаў.

Зміцер Вайцюшкевіч: “Я выдаў сінгл. Імя артыста — Хведар Шчавель. Музыку пісаў я. Хто там спявае — ніхто не ведае. Кажуць, што я, але мне ўсё роўна. Сінгл складаюць 5 песень лірычна-турэмнага і беларуска-народнага характару. Хведар Шчавель, магчыма, нарадзіўся ў раёне возера Шо. У яго частковая амнезія. Нармальны, спакойны, беларукі хлопец”.

Нарэшце паслухаць “Шо Шо” можа і шырокая публіка — сінгл быў прэзентаваны на сайце арганізацыі “Будзьма беларусамі”. Паведамляецца, што на працу ў гэтым жанры Вайцюшкевіча натхніў паэт Генадзь Бураўкін, які і стварыў большасць песень. У сваю чаргу, музыка рэалізаваў ідэю пад уражаннем ад таго, што гучыць на хвалях беларускіх FM-станцый, то бок “шансона самага нізкага гатунку”. Тым не менш, у запісе ўдзельнічалі музыкі з мінскага джаз-бэнда Apple Tea.

Зміцер Вайцюшкевіч кажа, што сінгл з’яўляецца прадвеснікам яго будучага шансон-альбома, які ўбачыць свет ужо гэтай восенню і гэтым разам будзе распаўсюджвацца сярод дальнабойшчыкаў. Верагодная назва будучага рэлізу — “Варанок”, паводле загалоўнай песні.

Фота: another.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі