Зміцер Вайцюшкевіч запрашае ўсіх на канцэрт і гарбату

19 верасня з-за няспраўнасці праводкі згарэў дом музыкі Змітра Вайцюшкевіча. Дом быў нежылым, і ніхто з людзей на шчасце не пацярпеў.

“Усё згарэла: газонакасілкі, дзіцячыя джыпы, венікі, мэбля, лядоўні, сушылка і пральная машына, там можна было жыць”, — пералічвае страты Вайцюшкевіч і дадае, што згарэлі нават эксклюзіўныя касцюмы яго сябра – знакамітага модніка Змітра Папова, які акурат у гэты час жыў у спевака.

У выхадныя 28 і 29 верасня Зміцер запрашае ўсіх неабыякавых дапамагчы разабраць завалы. Музыка раіць зацікаўленым браць з сабой пальчаткі, спецадзенне, бензапілы, шуфлі і добры настрой. У адказ на дапамогу Вайцюшкевіч абяцае сыграць канцэрт і напаіць памочнікаў гарбатай.

Месца: Астрашыцкі гарадок, вул. Лясная, 68

28 верасня працэсам кіруе Зміцер Папоў: +755445399456

29 верасня можна звяртацца непасрэдна да Змітра Вайцюшкевіча: 3094979 (velkom)

Загалоўнае фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі