Знакаміты літоўскі акцёр Данатас Банёніс супрацоўнічаў з КДБ

Знакаміты літоўскі акцёр Данатас Банёніс супрацоўнічаў з КДБ

Цэнтр па даследаванні генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў дакументы, у якіх гаворыцца аб супрацоўніцтве акцёра Данатаса Банёніса з КДБ. Паводле звестак цэнтра, Банёніс працаваў пад псеўданімам “Бронюс”. Актор стаў асабліва папулярным дзякуючы ролі ў фільме “Салярыс”.  

Даследчыкі сцвярджаюць, быццам артыст збіраў інфармацыю пра літоўцаў, якія жывуць у ЗША, і перадаваў КДБ характарыстыкі на эмігрантаў. Супрацоўніцтва працягвалася сама меней з 1970 года, калі Банёніс ездзіў у ЗША, па 1974 год, калі яго абралі дэпутатам Вярхоўнага савета СССР.

Пасля абрання дэпутатам Банёніса выключылі са спісаў агентаў КДБ. Таксама знойдзеныя дакументы, паводле якіх з савецкімі спецслужбамі супрацоўнічаў дырыжор Саўлюс Сандзяцкіс — праз яго чэкісты здабывалі звесткі пра бацьку, эканаміста і дзяржаўнага дзеяча Яцкуса Сандзяцкіса, які эміграваў у ЗША.

Банёніс Памёр у 2014 годзе ва ўзросце 90 год, Сандзяцкіс — у 2016 годзе, ва ўзросце 88 год, піша ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі