Знайшлі цяжарную, якая ўцякла з радзільні ў Гродна

Знайшлі цяжарную, якая ўцякла з радзільні ў Гродна

Жанчыну на дзявятым месяцы цяжарнасці, якая ўцякла з радзільні ў Гродна, знайшлі ў яе дома. Трыццацігадовая жыхарка Гродна, самавольна пакінула ноччу 24 ліпеня Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр. Яна сама вярнулася дадому, паведамляе БелаПАН са спасылкай на УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Міліцыя знайшла бяглянку ў адным з дамоў дачнага кааператыва "Хімік", дзе яна прапісаная. Высветлілася, што жанчына па асабістых прычынах ездзіла ў Мінск, хоць на такім тэрміне цяжарнасці пакідаць сцены медычнай установы было вельмі не рэкамендавана. У Гродна яна вярнулася на папутках. Цяжарная перададзена медыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі