Знешні дзярждоўг Беларусі — 18,1 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі — 18,1 млрд долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 красавіка 2021-га складаў 18,1 млрд долараў ЗША. З пачатку года ён зменшыўся на 0,5 млрд долараў ці на 2,4%, паведамляе Мінфін.

У першым квартале былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $171,5 млн долараў (122,7 млн долараў — ад урада РФ). Пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў той жа перыяд склала $568,7 млн долараў (ураду і банкам Расіі — 242,7 млн долараў).

Дзяржаўны доўг Беларусі ў студзені-сакавіку павялічыўся на 1,5 млрд рублёў ці на 2,7%. На 1 красавіка ён складаў 59,3 млрд рублёў. Унутраны дзяржаўны доўг на 1 красавіка складаў 11,8 млрд рублёў. Сёлета ён павялічыўся на 1,9 млрд рублёў (на 19,1%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі