Знойдзена цела грамадскага актывіста з Быхава, які знік год таму

Інфармацыя пра цела, якое знаходзіцца ў дадзеным месцы паступіла ў Следчы камітэт ад затрыманага на мінулым тыдні 37-гадовага жыхара Быхава, падазраванага ў незаконным захоўванні боепрыпасаў і крадзяжы, паведамляе БелаПАН.

“Падчас пісьмова праведзенага допыту падазраваны прызнаўся ў больш цяжкім злачынстве — забойстве, а таксама паведаміў пра месцазнаходжанне трупа”, — распавяла прадстаўнік Следчага Камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.

Следчыя, якія выехалі на месца 27 чэрвеня, сапраўды знайшлі парэшткі чалавека, якія меркавана належаць знікламу без вестак у мінулым годзе 63-гадоваму Аляксандру Шачанку.

Як патлумачыла Аксана Саленюк, падазраваны здзейсніў злачынства з прычыны непрыязных адносінаў да забітага.

Апошні раз Шачанка бачылі 27 жніўня 2014 у Быхаўскім раённым судзе, дзе праходзіў разгляд іска актывіста ў дачыненні да яго суседа, які абвінавачваўся ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На маючым адбыцца апошнім пасяджэнні меркавалася, што Аляксандр Шачанок выступіць з хадайніцтвам аб змене меры пакарання адказчыку, бо той нібыта выказваў пагрозы ў яго адрас.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі