Знойдзены забітым чарговы топ-менеджар "Газпраму"

Знойдзены забітым чарговы топ-менеджар "Газпраму"

Чарговы топ-менеджар "Газпраму" знойдзены мёртвым. Цела бізнесмена Юрыя Воранава знойдзена ў катэджным пасёлку Марскія Тэрасы пад Пецярбургам. Воранаў кіраваў кампаніяй "Астра Шыпінг", якая спецыялізавалася на падрадах "Газпрама" ў Арктыцы. Паведамляецца, што ён памёр ад стрэла ў галаву.

На дадзены момант следства праводзіць праверку па факце гібелі Воранава. Яго знайшлі ў басейне. Па папярэдніх выніках расследавання, матывам смерці магла стаць спрэчка з партнёрамі і страта вялікіх грошай. Побач з забітым знайшлі траўматычны пісталет Grand Power. На дней басейна выяўлена некалькі страляных гільз.

Па словах жонкі забітага, муж з'ехаў за горад 1 ліпеня, а да гэтуль цягам двух тыдняў злоўжываў алкагольнымі напоямі. Яна мяркуе, што Воранаў пачаў піць пасля таго, як згубіў вялікія грошы з-за спрэчкі з контрагентамі і партёрамі з-за іх недабрасумленнасці.

Паводле "СПАРК-Интерфакс", у 2020-м годзе "Астра-Шиппинг" сышла ў страту ў 95 мільёнаў расійскіх рублёў, у 2021-м — у 65 мільёнаў.

Паводле экспертызы, Воранава забілі ва ўпор. Высвятляецца, каму належыць пісталет. Згодна з камерамі назірання, з 1 ліпеня ў дом ніхто не ўваходзіў і з яго ніхто не выходзіў. 

 

Смерць Вароніна — пятая ў 2022 годзе сярод супрацоўнікаў "Газпрама". 29 студзеня ў Ленінградскай вобласці знайшлі мёртвым кіраўніка транспартнай службы кампаніі "Газпрам-Інвест" Леаніда Шульмана. Праз месяц, 25 лютага ў тым жа пасёлку Ленінск загінуў намеснік гендырэктара адзінага разліковага цэнтра "Газпрама" 61-гадовы Аляксандр Цюлякоў.

18 красавіка ў сваёй кватэры ў Маскве былі знойдзеныя целы былога віцэ-прэзідэнта "Газпрамбанка" Уладзіслава Аваева, ягонай жонкі і дачкі.

20 красавіка паліцыя Іспаніі знайшла трупы Сяргея Пратасені, намесніка кіраўніка савета дырэктароў кампаніі "Наватэк", і яго сям'і.

Ва ўсіх выпадках следчыя заяўляюць пра самазабойствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі