Знялі каранцін у манастыры, куды на Вялікдзень ездзіў Лукашэнка

Знялі каранцін у манастыры, куды на Вялікдзень ездзіў Лукашэнка

Завершаны каранцін у Лядзенскім Дабравешчанскім манастыры Смалявіцкага раёна, паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы.

Сёлета на Вялікдзень у гэты манастыр прыязджаў Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем. А праз тыдзень стала вядома, што манастыр зачынены на каранцін у сувязі з выяўленымі выпадкамі каранавіруса. 

Каранцін знялі праз месяц. Ужо 24 траўня ў манастыры прайшла літургія. Богаслужэнне ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.

Перад прычашчэннем вернікаў ён нагадаў вернікам пра неабходнасць санітарных мераў засцярогі згодна з указаннямі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Міністэрства аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі