Зняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку змясцілі ў адзіночную камеру

Зняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку змясцілі ў адзіночную камеру

Вязня магілёўскай турмы, былога праваабаронцу Андрэя Бандарэнку змясцілі ў адзіночную камеру. Пра гэта Радыё Свабода распавёў бацька зняволенага, Валерый Бандарэнка. Напярэдадні ён меў кароткае спатканне з сынам.

Зняволены распавёў, што прычынай яго ізаляцыі маглі стаць скаргі, якія ён складаў на просьбу сукамернікаў. Як толькі іншыя вязні даведаліся, што разам з імі сядзіць вядомы праваабаронца, на яго літаральна пасыпаліся такія просьбы.

Бандарэнка таксама сказаў, што яго фактычна адрэзалі ад кантактаў з сябрамі і аднадумцамі на волі: раней ён атрымліваў шмат лістоў, а цяпер нічога не прыходзіць. Зняволены мяркуе, што лісты перасталі прапускаць.

Былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі дапамогі вязням “Платформа інавэйшн” Андрэй Бандарэнка адбывае 3 гады зняволення за злоснае хуліганства. Некалькі месяцаў таму яго перавялі ў Магілёўскую турму са Шклоўскай калоніі. Вязень працягвае заяўляць, што яго пераслед быў звязаны з праваабарончай дзейнасцю і патрабуе вызвалення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі