Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік выраслі на 89 мільёнаў долараў
Нацбанк
Станам на 1 траўня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 8,442 мільярда долараў у эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
За красавік яны павялічыліся на 89 мільёнаў долараў (1,06%).
ЗВР Беларусі растуць трэці месяц запар. Як распавядала Еўрарадыё, у сакавіку іх рост склаў 133,9 мільяна долараў (1,6%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.