Зомбі-апакаліпсіс: ці ёсць жыццё сярод дэпутатаў — эфір з Цесаковай

Вольга Цесакова / Еўрарадыё
Вольга Цесакова / Еўрарадыё

Здавалася б, на полі грамадзянскай актыўнасці ў Беларусі нічога не засталося — выпаленая рэпрэсіямі ў дачыненні да ўсіх без выключэння недзяржаўных арганізацый пустэча. Па якой бадзяюцца так званыя дэпутаты, прабягаюць нешматлікія БРСМ-актывісты, збіраючы дапамогу расійскім мобікам, і праносіцца на белым кані адзінокая інфаказачка ў пошуках хоць нечага прабеларускага…

Якія афіцыйныя формы грамадзянскай актыўнасці засталіся ў Беларусі? Чаму імі неабходна працягваць займацца і ці ёсць жадаючыя выказваць свой актывізм? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дэпутатка Мінгарсавета Вольга Цесакова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі