Зорка баёў без правіл трапіўся перад боем на какаіне

Напярэдадні самага рэйтынгавага бою 2014 года ў сусветных баях без правілаў у чэмпіёна свету Джона Джонса ўзялі аналізы на допінг — і выявілі какаін. Нягледзячы на гэта, яму дазволілі абараняць тытул. У выніку Джонс перамог.

Спартоўцу далі малазначныя для яго 25 тысяч долараў штрафу (ганарар за перамогу склаў больш за мільён) і прымусілі легчы на лячэнне ў рэабілітацыйны цэнтр. Там чэмпіён правёў адзін дзень. Цяпер двойчы на тыдзень яго правяраюць на наяўнасць наркотыкаў у крыві.

“У мяне няма ніякіх апраўданняў. Раней я ўжываў у асноўным на вечарынках. Раней я рабіў гэта ўсяго некалькі разоў, эксперыментаваў у каледжы, — прызнаецца Джон Джонс у інтэрв’ю тэлеканалу FOX Sports. — І на гэтым усё. Па вялікім рахунку, пасля каледжа я толькі ў снежні ўжываў. Я далёка не ідэальны чалавек”.

Джонс з'яўляецца самым камерцыйна выгадным байцом без правілаў на планеце: на яго выступах зарабляюць найбольш грошай. Імаверна, таму яго пакаралі так мякка і нават не адабралі чэмпіёнскі пояс.

Апаненты Джонса выказалі гіпотэзу, што ніякім наркаспажыўцом чэмпіён не з'яўляецца, а пры дапамозе какаіну хаваў сляды ўжывання стэроідаў.

Фота — mmasucka.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі