Зранку 16 лютага ў кватэры да кіраўнікоў БАЖ прыйшлі міліцыянты
Зранку 16 лютага Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што ў кватэры да трох яе кіраўнікоў прыйшлі міліцыянты.
"Да мяне ломяцца ў дзверы. Трымайся, калегі. Мы нічога не парушаем", — напісаў у Фэйсбуку намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
Таксама міліцыянты прыйшлі да старшыні БАЖ Андрэя Бастунца і намесніка старшыні Алега Агеева.
Таксама ёсць звесткі, што ў Гомелі міліцыянты прыйшлі дадому да Анатоля Гатоўчыца і Ларысы Шчыраковай.
Некалькі тыдняў таму Бастунца выклікалі ў Следчы камітэт на допыт у сувязі са "справай Каардынацыйнай рады".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.