ЗША гатовыя да пачатку ваеннай аперацыі ў Сірыі, войска чакае загад Абамы

Паводле яго слоў, калі пасля атрымання адпаведнага загаду ад прэзідэнта краіны Барака Абамы, узброеныя сілы будуць гатовыя яго выканаць.



ВВС прыводзіць словы міністра абароны, што Пентагон прапанаваў прэзідэнту "варыянты дзеянняў для ўсіх магчымых абставінаў". "Ён бачыў іх. Мы гатовыя", — сказаў Чак Хэйгал.



Паводле яго словаў, матэрыялы, якія на дадзены момант збіраюць інспектары ААН, несумненна пацвердзяць, што за хімічную атаку (яна адбылася на мінулым тыдні) нясе адказнасць сірыйскі ўрад. ЗША і іх саюзнікі разглядаюць магчымасць нанясення ваеннага ўдара па Сірыі ў адказ на інцыдэнт з хімічнай зброяй. Тады загінула больш за 600 чалавек.



Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран перарваў адпачынак і тэрмінова склікаў парламент для абмеркавання крызісу ў Сірыі і магчымай рэакцыі Брытаніі на хімічную атаку. Тым часам кіраўніцтва Расіі сцвярджае, што доказаў датычнасці да яе сірыйскага ўраду няма. Аднак з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра перахоп амерыканскімі спецслужбамі тэлефонных перамоваў чыноўніка міністэрства абароны Сірыі з камандзірам аднаго з аддзелаў хімічных войскаў, якія адбыліся ў дзень меркаванай атакі.



Нагадаем, што падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі ўжо загінулі больш за 100 тысяч чалавек, большасць з іх — мірныя жыхары.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі