ЗША назвалі Украіну "піратам нумар адзін" у свеце

Як паведамляе УНІАН, на першае месца ў спісе краін з кепскай сітуацыяй у сферы выканання правоў на інтэлектуальную ўласнасць Украіну паставіла гандлёвае прадстаўніцтва ЗША. У штогадовай справаздачы адзначаецца, што Украіна — "прыярытэтная замежная краіна" сярод дзяржаваў, дзе парушаюцца правы амерыканскіх кампаній. Кіеў неаднаразова абяцаў выправіць сітуацыю, але нічога не зрабіў.


Ва Украіне дзейнічае "несправядлівая і непразрыстая" сістэма збору аўтарскіх адлічэнняў, не прымаюцца меры па барацьбе з інтэрнэт-пірацтвам і шырока выкарыстоўваецца нелегальнае праграмнае забеспячэнне, у тым ліку і ва ўрадавых установах, сцвярджаюць аўтары справаздачы.

У спіс краін, якія "заслугоўваюць асаблівай увагі", сёлета патрапілі Расія, Аргенціна, Алжыр, Венесуэла, Індыя, Інданэзія, Кітай, Пакістан, Тайланд і Чылі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі