ЗША падаўжаюць дзеянне санкцый супраць афіцыйнага Мінска

У аўторак, 10 чэрвеня, прэзідэнт ЗША накіраваў адпаведны ўказ у Кангрэс, перадае Deutsche Welle. У пасланні адзначаецца, што дзеянні і палітыка шэрагу чыноўнікаў Беларусі (у тым ліку, некаторых чальцоў урада) падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты краіны, а таксама парушаюць правы чалавека шляхам палітычных рэпрэсій і карупцыі. Такім чынам, гэтыя асобы "працягваюць уяўляць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША".



Указ пра санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, які ўпершыню быў выдадзены ў ЗША ў 2006 годзе, абнаўляецца штогод. У якасці штрафной меры быў уведзены арышт на ўласнасць пэўных катэгорый беларускіх грамадзян у Амерыцы, а таксама за яе межамі, у выпадку знаходжання пад кантролем урада ЗША. У спіс уключаныя дзесяць чалавек, сярод якіх кіраўнік Беларусі, міністры юстыцыі і ўнутраных спраў, а таксама кіраўнік дзяржаўнага тэлебачання і радыё.



Дарэчы, у кастрычніку 2014 года заканчваецца тэрмін дзеяння санкцый Еўрасаюза, уведзеных супраць афіцыйнага Мінска. У "чорны спіс" ЕС уваходзяць прадстаўнікі кіраўніцтва краіны і буйныя бізнесмены.



Фота — fedpress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі