ЗША працуюць над знішчальнікам шостага пакалення — F-47

Высветлілася, што таемныя выпрабаванні ідуць амаль 5 гадоў

Высветлілася, што таемныя выпрабаванні ідуць амаль 5 гадоў / Кадр з відэа

Ваенна-паветраныя сілы ЗША працуюць над першым у свеце знішчальнікам шостага пакалення, які атрымаў назву F-47 (Трамп — 47-ы прэзідэнт ЗША). "Нішто ў свеце не параўнаецца з ім нават блізка", — заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Паводле яго слоў, ужо ёсць эксперыментальны ўзор знішчальніка. Амаль пяць гадоў ідуць таемныя выпрабаванні.

Кантракт на F-47 атрымае аэракасмічная карпарацыя Boeing. Як мяркуецца, дзякуючы яму, яна зможа істотна палепшыць свае справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.