ЗША прызналі ПВК "Вагнера" транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй

Эмблема ПВК "Вагнера" / "ВКонтакте", ПВК "Вагнера"
Эмблема ПВК "Вагнера" / "ВКонтакте", ПВК "Вагнера"

Міністэрства фінансаў ЗША прызнала ПВК "Вагнера" транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй і ўвяло санкцыі супраць яе.

Гэтыя абмежаванні закранаюць не толькі ўдзельнікаў арганізацыі, але і яе партнёраў — 6 фізічных асобаў і 12 юрыдычных кампаній. Акцэнт у абгрунтаванні санкцый робіцца на дзеяннях ПВК "Вагнера"  ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) і Малі.

"Група Вагнера ўмешвалася і дэстабілізавала краіны Афрыкі, здзяйсняючы шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека і вымагаючы прыродныя рэсурсы ў іх насельніцтва. У тым ліку масавыя пакаранні, згвалтаванні, выкраданні дзяцей і фізічны гвалт... Напады на школы, больніцы, рэлігійныя аб'екты або месцы, дзе грамадзянскія асобы шукаюць прытулку".

Падчас вайны супраць Украіны ПВК "Вагнера" таксама вызначылася асаблівай жорсткасцю. Таксама арганізацыя праславілася тым, што вярбуе на фронт асуджаных, абяцаючы ім амністыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі