ЗША расчараваныя неадпаведнасцю беларускіх выбараў міжнародным стандартам
У заяве, распаўсюджанай намеснікам прэс-сакратар Дзярждэпа ЗША Маркам Тоўнэрам, гаворыцца, што хоць Злучаныя Штаты і вітаюць мірнае правядзенне 11 кастрычніка прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, але тым не менш, яны “расчараваныя тым, што выбары ў значнай ступені не адпавядалі прынятым у тым ліку і Беларуссю міжнародных абавязацельстваў і абавязацельстваў у дачыненні правядзення свабодных і справядлівых выбараў”.
“Што паказалі справаздачы БДІПЧ АБСЕ і Парламенцкай Асамблеяй місіі па назіранні за выбарамі. Гэтыя даклады адзначылі сур'езныя праблемы пры падліку галасоў і падвядзенні вынікаў галасоў, складу тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій, а таксама адсутнасць фундаментальных рэформаў у Беларусі, недасканаласць існуючай прававой базы, якая рэгулюе выбары”.
Далей у заяве адзначаецца, ЗША “высока ацэньваюць удзел у выбарчай кампаніі апазіцыйных палітычных партый і незалежных СМІ”, але далей адзначаецца, што “няздольнасць міжнародных і мясцовых назіральнікаў сачыць за працэсам падліку галасоў, і амаль поўная адсутнасць апазіцыйных партый або незалежных членаў выбарчых камісій, не стасуецца з дэмакратычных працэсамі і нормамі”.
“Мы заклікаем Беларусь да выканання палажэнняў сумеснай амерыкана-беларускай заявы , зробленай у снежні 2010 года, у якой "Беларусь прызнае, што ўзмацненне павагі да дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі застаецца галоўнай умовай паляпшэння двухбаковых адносінаў і мае важнае значэнне для прагрэсу краіны і яе грамадзян." Гэта прывядзе да ўмацавання Беларускага суверэнітэту і незалежнасці, якую ЗША адназначна і цвёрда падтрымлівае, як было пацверджана ў траўні 2015 года падчас двухбаковага дыялогу па правах чалавека і дэмакратыі, і дапаможа пракласці шлях да паляпшэння двухбаковых адносін на аснове дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека”, -- гаворыцца ў заяве.