ЗША рыхтуюць санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі — WP

Прэзідэнты Расіі і Кыргызстана Уладзімір Пуцін і Садыр Жапараў / Kremlin.ru
Прэзідэнты Расіі і Кыргызстана Уладзімір Пуцін і Садыр Жапараў / Kremlin.ru

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна збіраецца "аказаць ціск" на Кыргызстан ужо на гэтым тыдні, каб краіна перастала дапамагаць Расіі абыходзіць санкцыі. Пра гэта піша The Washington Post.  

Кыргызстан пастаўляе расійскім кампаніям тавары падвойнага прызначэння, у тым ліку кітайскія дроны. Акрамя таго, аб'ёмы закупленай у Кітаі і Паўднёвай Карэі "адчувальнай" электронікі і аб'ёмы паставак расійскай абаронцы дзіўным чынам супадаюць. Гэта відаць з гандлёвых дакументаў, якія аказаліся ў распараджэнні WP. Пры гэтым агульны аб'ём экспарту Кыргызстана ў Расію рэзка вырас у 2022 годзе. У параўнанні з даваенным годам ён павялічыўся на 250%.

"У дакументах дастаўкі кітайскія беспілотнікі былі пазначаныя як звышмагутныя апырсквальнікі, якія выкарыстоўваюцца ў садкх і на буйных фермах. Але асоба пакупніка — расійскай кампаніі, якая набыла цягачы для загрузкі самалётаў у пачатку траўня амаль па 14 000 долараў за кожны — намякала на іншыя магчымыя варыянты выкарыстання", — адзначае выданне.

У амбасадзе Кыргызстана ў Вашынгтоне кажуць на гэта, што "Кыргызстан і Расія з'яўляюцца чальцамі Еўразійскага эканамічнага саюза, і ў цэлым Расія — адзін з нашых асноўных гандлёвых партнёраў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі