Падчас транзіту праз РФ зніклі тавары з ЕС на $1 мільярд — Financial Times

"Прывідны еўрапейскі транзіт" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Прывідны еўрапейскі транзіт" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Падчас транзіту праз Расію ў мінулым годзе зніклі тавары з Еўрасаюза на 1 мільярд долараў. Яны былі адпраўлены ў Арменію, Казахстан і Кыргызстан, але туды не прыбылі, піша пра "прывідны еўрапейскі транзіт" Financial Times.

Гэта былі тавары падвойнага прызначэння, якія могуць быць выкарыстаны ў ваенных мэтах і ў грамадзянскіх. Заходнія санкцыі забараняюць іх пастаўкі ў РФ, але транзіт яшчэ магчымы. У выніку з тавараў на 2 млрд долараў палова "знікла". Выданне адзначае, што лічба можа быць яшчэ большай, паколькі журналісты глядзелі статыстыку па асобных катэгорыях тавараў.

У адных выпадках знікалі цэлыя партыі тавараў. Напрыклад, дзесьці у Расіі засталіся газавыя турбіны, радыё- і аптычнае абсталяванне, кампаненты самалётаў. Каб абысці санкцыі, РФ пазначала ў мытных дэкларацыях ЕС фальшывыя пункты прызначэння паставак, а тавары заставаліся на расійскай тэрыторыі. Адзначаецца, што непрапарцыйна вялікая частка такога экспарту ідзе ў РФ з краін Балтыі.

ЕС спрабуе вырашыць праблему абыходу санкцый Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі