ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць расійскіх кампаній і чыноўнікаў
У пашыраны спіс уключаныя расійскія кампаніі нафтагазавага сектара "Новатэк", "Роснефть", "Внешэкономбанк", Газпромбанк.
ЗША зрабілі больш жорсткімі санкцыі супраць расійскіх кампаній і чыноўнікаў у сувязі з сітуацыяй вакол Украіны, гаворыцца ў дакуменце міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў.
У санкцыйны спіс амерыканскага мінфіна, увайшлі віцэ-спікер ніжняй палаты расійскага парламента Сяргей Нявераў, міністр па справах Крыма Алег Савельеў, памочнік прэзідэнта Расіі Ігар Шчогалеў.
У спіс санкцый у дачыненні да шэрагу кампаній расійскага абаронна-прамысловага комплексу трапілі ў тым ліку карпарацыя "Алмаз-Антей" і канцэрн "Калашнікаў". Санкцыі закрануць і кампаніі "Базальт", "Ижмаш", "Уралвагонзавод", канцэрны "Радиоэлектронные технологии" (КРЭТ) і "Созвездие", а таксама Канструктарскае бюро прыборабудавання і НВА машынабудавання.
У спіс уключаныя расійскія кампаніі нафтагазавага сектара "Новатэк", "Роснефть", "Внешэкономбанк", Газпромбанк. Таксама ЗША ўключылі ў спіс санкцый Феадасійскае прадпрыемства па забеспячэнню нафтапрадуктамі (Крым).
"Удар нанесены па Газпрому, які праводзіць разлікі праз "Газпромбанк", і найбуйнейшай нафтавай кампаніі краіны “Роснефти”. ВЭБ – гэта ўсе інфраструктурныя праекты Крамля: ад Алімпіяды і ЧС-2018, да хуткасных магістраляў Масква-Казань і Масква - Пецярбург. Уведзеныя санкцыі могуць прывесці да дэстабілізацыі банкаўскай сістэмы краіны, скарачэння золата-валютных рэзерваў і дэвальвацыі рубля", -- так пракаментаваў гэтую навіну вядомы расійскі палітык Барыс Нямцоў на сваёй старонцы ў сацсетках.
Фота: www.ntv.ru