ЗША выдзеляць дадатковыя $40 млн на саркафаг для Чарнобыля

Злучаныя Штаты ўзялі на сябе абавязанне выдзеліць 40 мільёнаў долараў для будаўніцтва ахоўнага купала над развалінамі Чарнобыльскай АЭС. На канфэрэнцыі міжнародных донараў, якая адбылася ў Лондане, было абвешчана, што грошы атрымае Чарнобыльскі фонд.

Гэтае абавязанне Штаты бяруць на сябе ў дадатак да больш чым 330 мільёнаў долараў, якія паабяцалі раней, заяўляе Дзярждэпартамент ЗША.

Вядучыя сусветныя дзяржавы лічаць, што ахоўнае пакрыццё над развалінамі Чарнобыльскай АЭС будзе завершанае ў лістападзе 2017 году, нягледзячы на недастатковае фінансаванне.

Міністр навакольнага асяроддзя Германіі Ёхен Флэшбарт сказаў, што на сустрэчы групы сямі найбуйнейшых эканомік свету прынятае рашэнне выдзеліць 530 мільёнаў еўра (590 мільёнаў долараў), неабходных для завяршэння “саркафага” над зруйнаваным рэактарам.

Ён дадаў, што Расія і Кітай выдзеляць рэшту грошай, выконваючы свае раней дадзеныя абяцанні.

Купал над разбураным рэактарам у Чарнобылі быў пабудаваны праз паўгода пасля аварыі, але ён быў разлічаны толькі на 30 гадоў, і ў пакрыцці ўжо пачалі з’яўляцца расколіны, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі