ЗША вырашылі не забараняць ноўтбукі на авіярэйсах з краін Еўропы

ЗША вырашылі не забараняць ноўтбукі на авіярэйсах з краін Еўропы

ЗША і ЕС вырашылі не забараняць ноўтбукі на авіярэйсах з краін Еўропы. Такое рашэнне было прынятае па выніках перамоваў, якія прайшлі ў Бруселі. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, цяпер разглядаюцца іншыя меры для забеспячэння бяспекі палётаў. Пра што ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Раней улады Злучаных Штатаў не выключалі ўвядзення забароны на перавоз камп’ютараў і планшэтаў у ручной паклажы на авіярэйсах з Еўропы. Вашынгтон увёў падобныя абмежаванні на авіярэйсы з васьмі краін Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу. Прычына — з’явілася інфармацыя, што тэрарысты спрабуюць схаваць выбуховыя прыстасаванні ў ноўтбуках, планшэтах, камерах.

Як адзначае сайт meduza.io, Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту сцвярджае, што забарона на ноўтбукі на рэйсах з Еўропы прывяла б да павелічэння выдаткаў пасажыраў на мільярд долараў. Гэта звязана з тым, што трансатлантычныя маршруты карыстаюцца папулярнасцю ў бізнесменаў, якія працуюць падчас палёту.

ЗША вырашылі не забараняць ноўтбукі на авіярэйсах з краін Еўропы
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі