Зубра, які прыбіўся да кароваў у Кобрынскім раёне, вярнулі ў Белавежскую пушчу
Пяцігадовага самца зубра, які прыбіўся да статку кароваў у Кобрынскім раёне, вярнулі ў Белавежскую пушчу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў нацыянальным парку. Зубр прыйшоў у вёску і ўвязаўся за каровамі, нягледзячы на людзей і машыны.
Для дэпартацыі мігранта на “гістарычную радзіму” выкарысталі пагрузчык, пастку і транспартную клетку. Лавілі зубра даволі доўга, нават давялося прымяніць сілу. Затым яго прывезлі ў нацыянальны парт і змясцілі да самак з дэманстрацыйных вальераў. Спецыялісты кажуць, што навасёл асвоіўся і не перажыў стрэсу пры адлове і перавозцы.