Зубры з-пад Гродна пераедуць на Віцебшчыну

Зубры з-пад Гродна пераедуць на Віцебшчыну

Частку зуброў, якія жывуць у Гродзенскім раёне, плануюць перасяліць у Віцебскую вобласць. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на мясцовае лесагаспадарчае аб’яднанне, колькасць зуброў у рэгіёне ўжо ў некалькі разоў перавысіла аптымальную колькасць. На сёння на тэрыторыі Гродзенскага раёна жыве каля 200 асобінаў. Частку з іх сёлета плануюць перасяліць у Віцебскую вобласць.

Спецыялісты прагназуюць, што папуляцыя дзікіх жывёл узрасце: у апошнія гады паболела не толькі зуброў, але таксама казуляў, ласёў, аленяў. Так, за тры гады ласёў паболела на 700 асобінаў і цяпер іх каля 2,7 тысячы, што на 18% болей за аптымальную колькасць. Казуляў летась стала амаль 11 тысяч і гэта аптымальны ўзровень. Колькасць высакародных аленяў дасягнула 2 тысяч і плануецца,што яна павялічыцца ўдвая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі