Звольнены начальнік "вучэбкі" ў Печах, дзе служыў загінулы салдат
Міністэрства абароны звольніла начальніка вучэбнай школы ў Печах, дзе служыў загінулы салдат Аляксандр Коржыч, паведамляецца на сайце ведамства.
"Падчас праверкі ваенным ведамствам стану правапарадку ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры за непрыняцце мер па прадухіленні гібелі асабістага складу, падтрыманні ўнутранага парадку загадам міністра абароны звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл камандзір вайсковай часці — начальнік школы, у якой праходзіў службу радавы Аляксандр Коржыч", — гаворыцца ў паведамленні.