Зяленскі хоча сустрэцца з Пуціным у Ватыкане

Зяленскі хоча сустрэцца з Пуціным у Ватыкане

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі хоча сустрэцца з прэзідэнта Расіі Уладзімірам Пуціным у Ватыкане. Для абмеркавання пытання ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Пра гэта Зяленскі сказаў у інтэрв'ю італьянскай газеце la Repubblica. Паводле яго слоў, Ватыкан "мог бы стаць ідэальным месцам для размовы пра Данбас".

Нядаўна Пуцін прапанаваў Зяленскаму прыехаць у Маскву, але для абмеркавання двухбаковых адносін Расіі і Украіны. Ён лічыць, што пытанне Данбаса ўкраінскі прэзідэнт павінен спачатку абмеркаваць з лідарамі самаабвешчанымі рэспублік. Афіцыйны Кіеў весці з імі перамовы не збіраецца. Раней Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце прапанаваў Уладзіміру Пуціну сустрэцца на Данбасе для вырашэння праблемных пытанняў.

Верагодна, Зяленскі спадзяецца, што Ватыкан можа стаць пасярэднікам у кантактах Кіева і Масквы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі