Зяленскі расказаў, як доўга Украіна плануе ўтрымліваць частку Курскай вобласці

Украінскі танк у Курскай вобласці

Украінскі танк у Курскай вобласці / facebook.com/GeneralStaff.ua

Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю NBC News расказаў, як доўга Украіна плануе ўтрымліваць тэрыторыю Курскай вобласці, якую ў жніўні ўзялі пад свой кантроль украінскія войскі. "Пакуль не прымусім Пуціна да перамоваў", — заявіў украінскі прэзідэнт. Атрымліваецца, што кантроль захаваецца на нявызначаны тэрмін, адзначае NBC News.

Украіна будзе кантраляваць частку Курскай вобласці, паколькі гэта — неад'емная частка "пераможнага плана" па спыненні вайны. "На дадзены момант яна нам патрэбна", — сказаў Зяленскі. Аднак падкрэсліў: "Нам не патрэбна іх зямля. Мы не хочам прыўносіць туды наш украінскі лад жыцця".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі