Зяленскі: РФ выкарыстае вайскоўцаў з Паўночнай Карэі на фронце 27-28 кастрычніка

Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін

Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін / apostrophe.ua

Ужо 27-28 кастрычніка першыя вайскоўцы з Паўночнай Карэі будуць выкарыстаныя Расіяй на фронце ва Украіне. Пра гэта пасля дакладу галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Паводле інфармацыі разведкі, ужо 27-28 кастрычніка першыя паўночнакарэйскія вайскоўцы будуць выкарыстаныя Расіяй у зонах баявых дзеянняў. Гэта відавочны эскалацыйны крок Расіі, якія мае значэнне, у адрозненне ад усёй той дэзінфармацыі, якой шмат прагучала ў Казані ў гэтыя дні", — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што гэты крок выразна дэманструе, што Расія насамрэч хоча працягваць вайнц. Таму патрэбная прынцыповая і моцная рэакцыя сусветных лідараў.

"Фактычнае ўцягванне Паўночнай Карэі ў баявыя дзеянні мусіць атрымаць адказ не ў выглядзе закрытых вачэй і разгубленых каментароў, а ў выглядзе істотнага ціску, як на Маскву, так і на Пхеньян з мэтай прытрымлівання Статута ААН і пакарання за эскалацыю", — дадаў Зяленскі.

Раней Der Spiegel паведамляў, што першыя паўночнакарэйскія салдаты прыбылі ў Курск. А напярэдадні Пуцін вырашыў не адмаўляць, што Расія выкарыстае на вайне з Украінай наймітаў з Паўночнай Карэі. "Здымкі — рэч сур'ёзная. Калі ёсць здымкі, значыць яны нешта адлюстроўваюць", — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра апублікаваныя ў сеціве доказы ваеннай дапамогі, якую Масква атрымлівае з Пхеньяна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі