Зяленскі стукаецца ў ЕС, у Даніі забаранілі паліць Каран — #ІхНоравы
Замежныя навіны
Кантроль на межах з Германіяй падоўжаць не менш чым на два месяцы. Еўрапейскія палітыкі звязваюць гэта з нелегальнай міграцыяй і бяспекай сваіх грамадзян. Свет працягвае трашчаць па швах, што правакуе Уладзіміра Зяленскага рабіць чарговыя крокі ў бок збліжэння з ЕС.
Тым часам у Даніі забаранілі паліць Каран, а ў Нідэрландах абмежавалі хуткасць.
Падрабязней пра гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Уладзімір Зяленскі зноў стукаецца ў ЕС
Да канца гэтага тыдня Вярхоўная рада Украіны мусіць прагаласаваць за крытычна важныя законы, якія неабходныя для далучэння краіны да Еўрасаюза. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
— Прыярытэт — рэалізацыя ўсіх неабходных рашэнняў, якія дазволяць Украіне выканаць усё неабходнае на еўрапейскім кірунку.
Раней падчас сустрэчы з лідарамі "Вялікай сямёркі" ў віртуальным фармаце Зяленскі выказаў надзею: калі Кіеў цалкам выканае свае абавязанні перад ЕС, Брусель "таксама выканае сваё абяцанне, дадзенае Украіне".
Кантроль на межах ФРГ працягнецца
Памежны кантроль дае добрыя вынікі ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй. Пра гэта заявіла кіраўніца МУС Германіі Нэнсі Фезер. Паводле яе, з 16 кастрычніка федэральная паліцыя выявіла каля 9200 спробаў нелегальнага ўезду ў краіну толькі на межах з Чэхіяй, Польшчай і Швейцарыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.