Зяленскі: Украіна ўзяла ў палон двух Паўночнакарэйскіх салдат

КНДР

КНДР / BBC

Украінскія войскі ўзялі ў палон дваіх параненых Паўночнакарэйскіх жаўнераў у Курскай вобласці Расіі, кажа прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго, салдаты атрымліваюць неабходную медычную дапамогу і знаходзяцца пад вартай у СБУ.

"Яны ўтрымліваюцца ў належных умовах, якія адказваюць патрабаванням міжнароднага права", — гаворыцца ў заяве выведкі.

Зяленскі дадаў, што "гэта была няпростая задача", бо расійскія і паўночнакарэйскія салдаты звычайна караюць параненых паўночнакарэйцаў, "каб сцерці любыя доказы ўдзелу Паўночнай Карэі ў вайне супраць Украіны".

Зняволеныя не гавораць на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах, таму зносіны з імі ажыццяўляецца праз перакладчыкаў карэйскай мовы ў супрацоўніцтве з паўднёвакарэйскай Нацыянальнай разведвальнай службай, кажуць ва ўкраінскай выведцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі