Зяленскі згадаў контрнаступ РФ у Курскай вобласці і сітуацыю ў Беларусі
Украінскія вайскоўцы на фронце
12 верасня Уладзімір Зяленскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам згадаў контрнаступ РФ у Курскай вобласці і сітуацыю ў Беларусі.
"Расіяне пачалі контрнаступальныя дзеянні. Усё ідзе па нашым украінскім плане", — заявіў украінскі прэзідэнт. Што ён меў на ўвазе, невядома. Расійскія войскі пачалі контрнаступ у Курскай вобласці 10 верасня і сцвярджаюць, што маюць поспехі. Украінскі бок сітуацыю на гэтым участку фронту не каментаваў. Там працягваюцца баі.
"Што тычыцца Беларусі. Канцэнтрацыю [войскаў] бачым. Бачым даўно. Кантралюем гэты працэс", — сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Літвы назваў Беларусь крыніцай рызык і заклікаў да ўзмацнення жорсткасці санкцый: "Мы глядзім на гэтую дзяржаву без ілюзій і разумеем, што гэта яшчэ адна крыніца рызык для ўсіх нас".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.