Зялёная сетка: Для мясцовых Катоўка — фарпост, знясуць сквер, знясуць і дамы

Зялёная сетка: Для мясцовых Катоўка — фарпост, знясуць сквер, знясуць і дамы

Абарона сквера Катоўка ў Савецкім раёне Мінска працягваецца. Мясцовыя жыхары разам з таварыствам “Зялёная сетка” спрабуюць спыніць вырубку 50 дрэваў, якія трэба прыбраць паводле плана будаўніцтва новага касцёла. Пасля сутычак актывістаў з рабочымі "Зелянбуда", якія адбыліся 7 снежня, вырубка часова прыпынілася. Але ніхто не ведае на колькі і чаму. Каардынатар таварыства “Зялёная сеткаЯраслаў Бекіш завітаў у студыю Еўрарадыё, каб разабрацца ў прычынах канфлікту, паразважаць пра магчымасці выхаду з яго і расказаць пра стасункі з чыноўнікамі ды каталіцкай царквой.

Цалкам размова:

Некаторыя цытаты Яраслава Бекіша:

— Нібыта ў адміністрацыі прэзідэнта прынятае рашэнне разабрацца, і пакуль гэтага не адбудзецца, трэба адкласці знос дрэваў.

— На прыкладзе Катоўкі можна зразумець, якая сітуацыя з выдзяленнем зямлі пад забудову па ўсёй краіне.

— Такія рубкі дрэваў сістэматычныя, толькі за 2016 год мы маем 6-7 прэцэдэнтаў, і наколькі нам вядома, у планах яшчэ некалькі.

— Калі я, як жыхар, пазбаўлены зялёнай зоны ў крокавай даступнасці, то мне ўсё роўна, куды высадзяць кампенсацыйныя пасадкі.

— Тут два канфлікты: мясцовых жыхароў і забудоўшчыка, а ў гэтым выпадку гэта Касцёл, і канфлікт актывістаў-эколагаў з мясцовысм ўладамі.

— Мы прапаноўвалі Касцёлу стаць пасярэднікамі ў канфлікце з жыхарамі, каб яны распавялі жыхарам пра кампенсацыйныя пасадкі і гэтак далей, але яны вырашылі дзейнічаць адміністрацыйнымі метадамі.

— Для мясцовых жыхароў сквер — першы фарпост, знясуць сквер, не спытаўшы іх, знясуць і дамы ў прыватным сектары.

— Па выніках грамадскіх слуханняў мусіць сабрацца камісія, якая прымае рашэнне. Камісія збіралася, узначальваў яе старшыня адміністрацыі Савецкага раёна Мінска. Дык вось па яго словах, пытанне Катоўкі нават не ставілася на абмеркаванне…

— Падчас сустрэчы мэр Мінска Шорац дазваляў сабе недарэчна жартаваць наконт сітуацыі і зводзіў усё да “вы не хвалюйцеся, мы разбярэмся”.

— Мы плануем судзіцца з адміністрацыяй Савецкага раёна. Сёння ў нас па ўсёй краіне 10 іскаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі