Зянон Пазняк: У тарашкевіцы варта адмовіцца ад “філялёгіі”
Лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк падзяліўся сваім бачаннем будучыні беларускай арфаграфіі. На сайце pieramoha.org ён паразважаў “пра мяккі знак” — пра нормы класічнага правапісу (тарашкевіцы).
На думку Пазняка, калі дзяржава не дазваляе карыстацца адзіным унармаваным класічным правапісам, то “то няхай людзі пакуль што (да лепшага часу) карыстаюцца нефармальна рознымі правапісамі, абы па-беларуску”.
Пры гэтым ён кажа, што правапіс паводле Тарашкевіча таксама патрабуе сваіх удакладненняў, сярод іншага гэта тычыцца напісання запазычаных словаў, кшталту “філёляг” ці “архэоляг”. Пазняк называе іх неарганічнымі.
“Тут спаланізаваны, скручаны заўзятарамі варыянт віленскай гаворкі, тыповы анахранізм. Варыянт “філалогія”, “археалогія” — лепшы. Так усе беларусы (акрамя самых цьвёрдых і некрытычных прыхільнікаў граматыкі Тарашкевіча) і гавораць. Не забывайма, таксама, што ў правілах бываюць выключэньні”, — адзначае Зянон Пазняк.