З'явілася фота калоны, з-за стану якой эвакуявалі жыхароў шматпавярховіка

З'явілася фота калоны, з-за стану якой эвакуявалі жыхароў шматпавярховіка

З'явілася фота маналітнай калоны, з-за стану якой у Мінску эвакуявалі жыхароў шматпавярховіка па вуліцы Шырокая. Як інфармуе прэс-служба ратавальнікаў, у ёй яшчэ ў сакавіку 2018-га выявілі гарызантальныя і вертыкальныя расколіны, адбылося адслаенне тынкоўкі. За гэты час распрацавалі праект па ўмацаванні будаўнічых канструкцый дома "шляхам усталявання металічнага двутаўра". "Будтрэст 1" пачаў працы а 15-й гадзіне 26 красавіка. Мяркуецца, што на іх правядзенне спатрэбіцца 4-5 гадзін. На гэты час жыхары размешчаныя ў бліжэйшай школе.

Дом быў здадзены ў эксплуатацыю ў 2014 годзе.

З'явілася фота калоны, з-за стану якой эвакуявалі жыхароў шматпавярховіка
112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі